Каталіцкія могілкі


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/a1733d3a-b097-4ebf-a74f-3cad7ac0f7ec.mp3

Размешчаныя ў цэнтры Брэста могілкі маюць афіцыйную назву Каталіцкія.

Самае старажытнае вядомае пахаванне на Каталіцкіх могілках датуецца 1835 годам.

У 1920-х гадах (пасля ўваходжання брэсцкіх зямель у склад Другой Рэчы Паспалітай) каталіцкія могілкі ў Брэсце істотна пашырыліся. Тут атрымлівалі апошні прытулак як беларусы-католікі, так і палякі, якія пераехалі ў Брэст.

Падчас нацысцкай акупацыі гітлераўцы значна скарацілі тэрыторыю могілак, але дазволілі гараджанам перазахаваць парэшткі сваякоў. Некранутым застаўся толькі невялікі ўчастак каталіцкіх могілак.

З 1956 года правядзенне пахаванняў тут забаронена. На дадзены момант на могілках налічваецца каля 3 тысяч магіл. Частка з іх безыменныя. Надпісы сцерліся. Акрамя гэтага вандалы разбурылі значну частку надмагільных помнікаў.

Сярод іншых вылучаецца магіла польскага лётчыка Рамана Лампэ. Арыгінальнасць надмагільнага ўпрыгожвання – самалётнага вінта – у 30-я гады ХХ стагоддзя прываблівала сюды зацікаўленых людзей. З часам з магілы зніклі лопасці самалётнага вінта, аднак пахаванне па-ранейшаму застаецца ўнікальным.

Таксама выклікаюць цікавасць магілы польскіх танкістаў-панцэрнякаў канца 1930-х гадоў. Яны знаходзяцца на цэнтральнай алеі могілак. У цэнтры надмагільных крыжоў – вядучая зорка хадавой часткі танкеткі, а па баках – часткі ўнутранага перадатачнага механізму. Магільныя агароджы зроблены з танкавых гусеніц.

Сітуацыя з могілкамі з 2016 года стала паступова паляпшацца. На сродкі польскіх міністэрстваў і фондаў прайшла рэстаўрацыя часткі могілак. Адбылося іх асвячэнне. Таксама было створана і прэзентавана першае навукова-папулярнае выданне пра Каталіцкія могілкі ў Брэсце.

Дата публікацыі: 11.07.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць