Памятны знак “Берасцейская Біблія”


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/29703b80-25e0-46c8-ac0d-e5591f599bda.mp3

Памятны знак “Берасцейская Біблія” быў устаноўлены ў 2017 годзе дзякуючы намаганням гарадскіх улад і пры падтрымцы пратэстанцкіх цэркваў Брэста. Гэта падзея была прымеркаваная да 500-годдзя беларускай Бібліі.

Берасцейская Біблія з’яўлялася шэдэўрам паліграфічнага мастацтва эпохі Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яна была выдадзена ў Берасцейскай друкарні на сродкі канцлера Вялікага Княства Літоўскага і берасцейскага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе.

12 траўня 2017 года па рашэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта быў аб’яўлены адкрыты конкурс на распрацоўку праекта памятнага знака, прысвечанага Берасцейскай Бібліі. Пераможцам стаў Антон Нічыпарук. Ён прапанаваў ідэю стылізаванай раскрытай кнігі з адбіткам ілюстрацый і датай выдання Берасцейскай Бібліі.

У цяперашні час памятны знак “Берасцейская Біблія” абсталяваны бесправадным пунктам wi-fi з магчымасцю доступу да інфармацыі на шасці мовах: беларускай, рускай, украінскай, ангельскай, польскай, кітайскай. Кожны ахвотны можа даведацца не толькі пра гісторыю выдання знакамітай Бібліі, але і пазнаёміцца з яе зместам.

Дата публікацыі: 10.07.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць