Віцебск. Ратуша


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/ac1fe690-cdcf-4d99-93b5-98c3d9fc5714.mp3

Ратуша - візітная картка Віцебска. У будынку Ратушы размешчаны абласны краязнаўчы музей.

Першы будынак Ратушы горада Віцебска быў узведзены ў 1597 годзе і з’яўляўся сімвалам самастойнасці горада. Тут праводзіў свае пасяджэнні выбраны гараджанамі орган самакіравання - магістрат. Будынак першай Ратушы прастаяў 27 гадоў – да 1624 года, калі горад быў пазбаўлены Магдэбургскага права. Ратушу было загадана разабраць. Толькі праз 20 гадоў Ратуша была адноўлена. 

Драўляная Ратуша, як сведчаць дакументы, неаднаразова гарэла. У 1775 годзе было скончана будаўніцтва цаглянай Ратушы, якая стала кампазіцыйным цэнтрам плошчы. У архітэктуры будынка злучыліся рысы барока і класіцызму. У розны час у Ратушы размяшчаліся паліцыя, суд, гаўпвахта, пажарны двор, гарадская казна, тэлефонная станцыя і гарадская дума. У 1924 годзе будынак быў перададзены музею.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць