Глыбокае. Кармеліцкі манастырскі комплекс


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Кармеліцкі манастырскі комплекс у Глыбокім – помнік архітэктуры ранняга барока. Ён уключаў у сябе будынак былога касцёла, манастыра і брамы.

Кармеліцкі манастырскі комплекс у Глыбокім – помнік архітэктуры ранняга барока. Ён уключаў у сябе будынак былога касцёла, манастыра і брамы. Быў закладзены ў 1639–1654 гадах мсціслаўскім ваяводам Іосіфам Корсакам. У 1735 годзе быў перабудаваны ў стылі «віленскага» барока.

Перад галоўным фасадам храма знаходзіцца двух'ярусная брама, збудаваная адначасова з перабудовай храма ў 1735 годзе. Па сваёй кампазіцыі ён уяўляе выцягнутую базіліку з прастакутнай апсідай. Да велічэзнага масіву асноўнага аб'ёму з тоўстымі сценамі прыстаўлены лёгкія, тонка прамаляваныя вежы, якія ўзносяць будынак у нябёсы.

Каменны трохпавярховы манастыр, які замяніў драўляны ў 1735 годзе, прылягаў да касцёла з паўночна-заходняга боку. Захавалася яго ўсходняе крыло, два іншыя, струхлелыя, былі разабраны ў 1892 годзе.

Прычынай закрыцця манастыра стала паўстанне 1863 года і актыўны ўдзел у ім кармелітаў, якія перадавалі паўстанцам прадукты, забяспечвалі іх лекамі, хавалі ў падзямелле манастыра. Пасля разгрому паўстання келлі манастыра і яго падзямеллі ператварыліся ў камеры для катаванняў і ўтрымання ўдзельнікаў паўстання.

У час перабудовы касцёла пад царкву ў 1875 г. былі згублены фрэскі, якія пакрывалі сцены і столь храма. Тады ж у ім быў усталяваны іканастас. Адмысловай каштоўнасцю храма з'яўляецца копія цудатворнай выявы Багародзіцы «Годна ёсць», прывезеная сюды ў 1911 годзе з Карэі – сталіцы Святой гары Афон. У наш час касцёл пераасвячоны і дзейнічае як праваслаўная царква Раства Багародзіцы.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць