Глыбокае. Капліца Святога Іллі


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Капліца Святога Іллі ў Глыбокім – адна са славутасцей Глыбоцкага краю. Яна прыцягвае ўсіх нераўнадушных да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Капліца Святога Іллі ў Глыбокім – адна са славутасцей Глыбоцкага краю. Яна прыцягвае ўсіх нераўнадушных да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Каталіцкая капліца Святога Іллі, якая знаходзіцца на могілках «Копцеўка», была ўзведзена ў канцы ⅩⅧ стагоддзя, а па некаторых дадзеных у 1804 г. Раней на гэтым месцы стаяў заснаваны кармелітамі драўляны касцёл. Капліца – гэта не гатычная пабудова са шпілямі і зводамі, якія ірвуцца ўвышыню, а больш прыземістае, грунтоўнае збудаванне ў стылі класіцызму. Капліца Святога Іллі над галоўным сваім уваходам мае маленькую вежку. Раней сцены капліцы ўпрыгожвалі маленькія фрэскі неверагоднай прыгажосці, пакуль у 1930-я гады стагоддзя мінулага сцены не былі затынкаваныя.

У савецкі час капліца Святога Іллі не дзейнічала і паступова прыйшла ў заняпад. У 80-х гадах ⅩⅩ стагоддзя дах капліцы абваліўся, што знішчыла цудоўны жывапіс.
На сённяшні дзень гэты невялікі храм закансерваваны і знаходзіцца ў моцным, але закрытым стане.

 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць