Віцебск. Помнік Альгерду


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/454bc0a5-b964-4f10-bb94-4473c484a497.mp3

Помнік Альгерду – конная скульптура на Рынкавай плошчы ў Віцебску. Першы і адзіны помнік вялікаму князю літоўскаму Альгерду ў Беларусі.

У 1320 годзе Альгерд стаў віцебскім князем, а ў 1345 годзе – вялікім князем літоўскім. У час яго валадарання тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася больш чым у 2 разы. Перамогшы татараў на Сініх Водах у 1362 годзе, Альгерд вызваліў Кіеўшчыну і Валынь. Паспяхова ваяваў з Масквой, Польшчай і Тэўтонскім Ордэнам. Сын Альгерда Ягайла стаў каралём польскім і заснаваў дынастыю Ягайлавічаў, прадстаўнікі якой кіравалі ў Вялікім Княстве Літоўскім, Польшчы, Чэхіі і Венгрыі.

Ідэя ўсталяваць помнік князю Альгерду ўзнікла ў віцебскіх улад яшчэ ў 2010 годзе. Праз год для будучай кампазіцыі на Рынкавай плошчы ўсталявалі пастамент, але яшчэ тры гады ён пуставаў. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 27 чэрвеня 2014 года і было прымеркавана да 1040-годдзя Віцебска. 

Помнік князю Альгерду створаны мінскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам. Конная статуя ўзброенага вялікага князя літоўскага павернута на ўсход. З выцягнутай правай рукі князя зрываецца ў палёт сокал – сімвал княскай улады. Помнік важыць тры з паловай тоны. Вышыня скульптуры – 3,6 метра, вышыня пастамента – 3 метры.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць