Гродна. Гродзенскі заапарк


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/15a466ce-aae9-43b0-98c6-ec2e46110d52.mp3

Гродзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі.

Гродзенскі заапарк быў заснаваны ў 1927 годзе, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалагічны аддзел.

Гісторыя Гродзенскага заапарка шчыльна звязана з дзейнасцю групы энтузіястаў Таварыства аматараў прыроды на чале з Янам Каханоўскім — выкладчыкам біялогіі ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. З яго ініцыятывы ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк імя Жылібера) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. У 1927/1928 навучальным годзе быў створаны заалагічны аддзел батанічнага саду, у якім першапачаткова змяшчалася 17 відаў жывёл беларускай фаўны.

Пасля пашырэння сад атрымаў назву  біялагічнага і зрабіўся папулярным месцам наведвання для гарадзенцаў і гасцей горада.

У цяперашні час заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёл 317 відаў. Заапарк размешчаны каля чыгуначнага вакзала і займае плошчу большую за 5 гектараў.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць