Гродна. Лютэранская кірха


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/0e396aa1-078d-46bb-b97a-e00a24b345ab.mp3

Евангельска-лютэранскі храм Гродна — гісторыка-культурны помнік неагатычнай сакральнай архітэктуры пачатку ХІХ стагоддзя.

Будаўніцтва лютэранскай кірхі ў Гродне непарыўна звязана са з’яўленнем тут евангельска-лютэранскай супольнасці ў другой палове ⅩⅧ стагоддзя. У Гродне было 15 каралеўскіх мануфактур, на працу ў якія былі запрошаныя нямецкія рамеснікі. Менавіта яны і сталі прыхаджанамі новай царквы. У 1793 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падарыў пад кірху гродзенскім лютэранам трохпавярховы будынак. Будаўніцтва евангельска-лютэранскай царквы скончылася ў 1843 годзе. Пазней да царквы быў дабудаваны дом пастара. Канчатковы выгляд рэлігійны цэнтр гродзенскіх пратэстантаў прыняў у 1873 годзе. У гэты час была пабудаваная званіца, упрыгожаная гадзіннікам. У 1912 годзе будынак царквы рэканструявалі. Выдаткі на гэта аплаціла сама грамада.

Дзве сусветныя вайны прывялі да заняпаду дзейнасці лютэранскай грамады. Многіх яе прадстаўнікоў дэпартавалі, іншым удалося эміграваць. У савецкі час будынак кірхі не выкарыстоўваўся для набажэнстваў. Да 1994 года ў ім знаходзіўся дзяржаўны архіў. У часы незалежнасці Гродзенская лютэранская кірха аднавіла сваю дзейнасць. Будынак быў часткова рэстаўраваны, аднавіліся набажэнствы. А ў 2013 годзе пачалося маштабнае аднаўленне знешняга выгляду будынка. 


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць