Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/389794f3-71f7-4b7e-bee0-8e3615489a19.mp3

Карэлічы – старадаўняе мястэчка, вядомае з канца XVI стагоддзя. Аднак звестак аб каталіцкіх святынях у старажытным мястэчку да 1920-х гадоў у архівах пакуль не знойдзена...

Карэлічы – старадаўняе мястэчка, вядомае з канца XVI стагоддзя. Аднак звестак аб каталіцкіх святынях у старажытным мястэчку да 1920-х гадоў у архівах пакуль не знойдзена. Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі пабудаваны ў 1938 годзе на галоўнай плошчы мястэчка на сродкі графаў Жаўтоўскіх, уладальнікаў маёнтка Рута і мясцовых католікаў. Пры пабудове храма дапамогу аказвалі маніхіні з манаскага дома ў Міры. Пасля Другой сусветнай вайны дзейнасць касцёла была спынена савецкімі ўладамі, а будынак храма быў выкарыстаны пад віна-гарэлачную краму. У 1991 годзе храм быў вернуты вернікам і адразу ж пачаліся рэстаўрацыйныя працы. 26 верасня 1992 года адбылося ўрачыстае адкрыццё касцёла. Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі пабудаваны з цэглы. Будынак храма ўяўляе сабой падоўжана-восевую кампазіцыю, цэнтрам якой з’яўляецца кубападобны аб’ём малітоўнай залы пад чатырохсхільным дахам. Галоўны ўваход прадстаўлены чатырохкалонным порцікам.

Дата публікацыі: 08.11.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць