Касцёл св. Антонія Падуанскага


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

100-гадовы касцёл у стылі неаготыкі.

На пачатку ХХ стагоддзя на месцы драўлянага касцёла ў Рагачове з’явіўся касцёл з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі. Храм быў асвечаны 6 жніўня 1912 года і дзейнічаў да 30-х гадоў ХХ стагоддзя. У выніку антырэлігійнай палітыкі савецкай улады касцёл быў зачынены.

У будынку ў розны час месціліся: зернясховішча, цэх па вырабу напояў і марозіва. У 1940 годзе ў будынку былога касцёла адбыўся пажар. Згарэлі драўляныя канструкцыі і дах. У канцы Другой сусветнай вайны ў будынак былога храма трапіла некалькі снарадаў. Пасля вайны ён выкарыстоўваўся як дзяжурны пажарны пост, а затым як хлебазавод.

У 70-я гады ХХ стагоддзя будынак пачаў пуставаць. З пачаткам палітыкі перабудовы ў СССР мясцовыя краязнаўцы паспрабавалі ўзняць пытанне аб рэстаўрацыі былога храма, але беспаспяхова. Толькі ў пачатку ХХІ стагоддзя будынак быў перададзены мясцовай каталіцкай супольнасці. Зараз ён знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі.

Дата публікацыі: 10.10.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць