Царква святога Арханёла Міхаіла


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Царква святога Арханёла Міхаіла з’яўляецца пераемніцай старажытнай Петрапаўлаўскай царквы, якая, на жаль, не захавалася.

Гісторыя жодзінскай царквы пачынаецца з сярэдзіны XVII стагоддзя. На рынкавай плошчы мястэчка Багуслаў Поле (заснавана Багуславам Радзівілам на берагах рэк Плісы і Жодзінкі), была пабудавана драўляная царква святога Пятра (Пятроўская царква), якая ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе. У дакументах 1669 года пералічваюцца ўжо дзве царквы – Пятроўская і Святой Тройцы. Падчас Паўночнай вайны (1700–1721 гадоў) Пятроўская царква згарэла і больш не аднаўлялася. Траецкая царква ў 1745 годзе стала ўніяцкай і была асвечана ў гонар святых Пятра і Паўла. Яна дзейнічала да 1839 года. У 1863 годзе на месцы старой разбуранай уніяцкай Петрапаўлаўскай царквы заклалі праваслаўную драўляную Міхайлаўскую царкву ў гонар Арханёла Міхаіла. Па архітэктуры гэты храм адносіўся да цэркваў гэтак званага мураўскага тыпу. У пачатку XX стагоддзя царква была абноўленая. У 30-я гады ХХ стагоддзя у рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады Міхайлаўская царква была зачыненая і абрабаваная. Будынак стаў выкарыстоўвацца як зернесховішча. У часы Другой сусветнай вайны дзейнасць Міхайлаўскай царквы была адноўлена. У снежні 1960 года жодзінская Свята-Міхайлаўская праваслаўная царква была знесена сіламі вайскоўцаў ваеннага гарадка Печы. У 1991 гаду была створана новая драўляная Свята-Міхайлаўская царква. Драўляны храм пабудаваны ў традыцыях рускага праваслаўнага дойлідства.

Дата публікацыі: 09.10.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць