Крыніца “Каплічка”


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/05a36cdb-92d7-4baf-9c0b-344809627d21.mp3

Крыніца “Каплічка” ў горадзе Сянно з'яўляецца гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння. З даўніх часоў вада з гэтай крыніцы вядома сваімі лекавымі якасцямі.

Крыніца знаходзіцца на поўдзень ад Сенненскага возера, каля дома № 8 па вуліцы Віцебскай. Рашэннем улад Сенненскага раёна ў 2011 годзе “Каплічка” набыла статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння. Вада з крыніцы заўсёды лічылася лекавай.

Яшчэ ў 1802 годзе ў горадзе пабываў расійскі мінералог і хімік Васіль Севяргін. Ён адзначыў лекавыя якасці крынічнай вады, сказаўшы, што “вада палягчае грудзі”. Да 1937 года каля крыніцы знаходзілася капліца, адсюль і пайшла сучасная назва крыніцы “Каплічка”.

У канцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя мясцовыя ўлады добраўпарадкавалі крыніцу: паставілі жалезабетонныя кольцы, вакол іх узвялі паўкруглы будынак у выглядзе капліцы. Вада выводзіцца праз трубу. Мяжа ахоўнай зоны — 42 метры па перыметры ад крыніцы. Агульная плошча — 90 квадратных метраў. Крыніца змяшчае невялікую колькасць серавадароду і селену.

Дата публікацыі: 29.09.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць