Сядзіба Аўраамавых


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Сядзіба – помнік эклектычнай архітэктуры, уяўляе сабой двухпавярховы цагляны будынак, да якога асіметрычна прыбудавана квадратная вежа. На галоўным уваходзе размешчаны тамбур і тэраса.

Сядзіба Аўраамавых была сфарміравана ў пачатку XX стагоддзя. Дата “1912” на галоўным фасадзе паказвае на год завяршэння ўзвядзення дома, а літары “AA” – на імя ўладальніка сядзібы – купца Андрэя Аўраамавага, які валодаў ёю да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Сядзібны дом Аўраамавых выдатна ўпісваўся ў пейзажна-рэгулярны парк, дзе “дзікія” зараслі асіны, клёну і лістоўніцы ўмела спалучаліся з ідэальна роўнымі ліпавымі алеямі. Старыя дрэвы, высаджаныя ўздоўж дарожак, можна ўбачыць і цяпер. Захавалася таксама парадная чатырохпілонная брама на ўваходзе ў сядзібна-паркавы комплекс. Зараз у сядзібным доме знаходзіцца Хойніцкі краязнаўчы музей.

Дата публікацыі: 21.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць