Свята-Пакроўская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/83412f1b-81f0-438a-8221-c32e2a3864c3.mp3

Першы запіс у гістарычных дакументах пра праваслаўны храм у Докшыцах датуецца 1514 годам.

Сцвярджаецца, што менавіта ў 1514 годзе найвышэйшым гетманам Вялікага княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім была пабудавана першая ў Докшыцах драўляная праваслаўная царква. Будаўніцтва першай каменнай царквы ў Докшыцах пачалося ў 1863 годзе, у 1899 годзе будынак старой драўлянай царквы разабралі, а ў 1900-1903 гадах мураваную праваслаўную царкву ў Докшыцах асвяцілі ў гонар Пакрова Багародзіцы. Падчас Другой сусветнай вайны будынак царквы выкарыстоўваўся немцамі для ўтрымання ваеннапалонных. У пасляваенны час царква была закрывалася толькі на рамонт.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць