Спаса-Праабражэнская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/5208519d-97b7-42cc-b8f4-f0a99eeba39e.mp3

Храм быў узведзены ў 1845 годзе і, нягледзячы на войны і антыцаркоўную барацьбу савецкай улады, заўсёды заставаўся адкрытым для вернікаў.

Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя на сродкі Ігната Валадковіча. Інтэр’ер Праабражэнскай царквы ўпрыгожаны роспісамі, у якіх ужытыя перспектыўныя ракурсы. У купале змешчаны выявы Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях – евангелістаў, у алтары – сцэна «Богаяўленне», на сценах – евангельскі цыкл. У храме знаходзяцца абразы XVIII-XIX стагоддзяў “Маці Божая Адзігітрыя”, “Хрышчэнне” і іншыя. У 1995 годзе ў царкве была зроблена ўнутраная рэстаўрацыя абразоў, а галоўны купал пакрылі ацынкаванай бляхай. Маецца 5 званоў, тры з іх адлітыя ў 1628, 1792 і 1889 гадах.

Дата публікацыі: 26.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць