Помнік ахвярам Чарнобыля


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/bd45113f-cfb8-44ce-b6fd-de07bda220cf.mp3

Помнік у выглядзе абеліска пастаўлены ў памяць пра 21 чалавека з Чэрыкаўскага раёна, якія загінулі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, што адбылася ў 1986 годзе.

Абеліск знаходзіцца ля возера, якое зарасло зелянінай. Абеліск гэты – напамін пра 21 ахвяру чарнобыльскай катастрофы з вёсак Чэрыкаўскага раёна. Шэраг вёсак раёна былі цалкам выселеныя, бо праз забруджванне радыёнуклідамі гэтыя тэрыторыі сталі непрыдатнымі для жыцця. Гэта памяць і боль Чарнобыля. Варта сказаць, што ў 1989 годзе ў Беларусі прайшлі мітынгу пратэсту ахвяраў Чарнобыля, людзі былі незадаволеныя дзеяннямі ўрада па рашэнні гэтай праблемы. Не выключэннем быў і Чэрыкаў, але яго жыхары на гэтым не спыніліся. Чэрыкаўскія хадакі былі ў старшыні Савета міністраў СССР Мікалая Рыжкова. Да яго гараджане прыбылі пасля мітынгу на сваёй плошчы, каб папрасіць дапамогу. У выніку размовы з імі Рыжкоў сказаў, што многае з пачутага ад чэрыкаўлян было для яго навіной і паабяцаў вырашыць іх пытанні.

Дата публікацыі: 14.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць