Сядзіба Мяшчэрскіх была пабудавана ў 1867 годзе з дрэва як частка гарадской забудовы.
Сядзіба мае вялікую колькасць упрыгожванняў на фасадзе ў выглядзе фігурнай разьбы. Гэты дом для сваёй дачкі Марыі пабудаваў маршалак мсціслаўскага дваранства князь Мікалай Мяшчэрскі. На жаль, пра сям’ю Мяшчэрскіх вядома вельмі мала. Засталіся звесткі, што Марыя Мяшчэрская была вядомай дабрачынцай, не маючы сваіх дзяцей, яна клапацілася і давала выхаванне чужым. У сваім асабняку князёўна Мяшчэрская перажыла рэвалюцыйныя падзеі 1917 года, пасля чаго яна вымушана была з’ехаць за мяжу. У савецкі час будынак выкарыстоўваўся па-рознаму. Спачатку тут былі савецкія і партыйныя ўстановы. Напярэдадні Другой сусветнай вайны у доме Мяшчэрскай функцыянавала школа дыверсантаў. У час вайны нямецкія акупацыйныя ўлады размясцілі ў тут казіно. Пасля вайны ў гэтым будынку дзейнічала школа, а праз некаторы час быў створаны склад. У цяперашні час у доме знаходзіцца гарадскі краязнаўчы музей.
Дата публікацыі: 29.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму