Мсціслаў – гістарычны цэнтр беларускага кнігадрукавання.
Мсціслаў разам з Полацкам з’яўляецца цэнтрам беларускага кнігадрукавання. У гэтым горадзе нарадзіўся і працаваў знакаміты Пётр Мсціславец. З Мсціславам была звязана і дзейнасць друкара Івана Федаровіча (Фёдарава). Гэтыя дзве асобы зрабілі вялікі ўклад у развіццё кнігадруку не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, і ва Украіне. Помнік Пятру Мсціслаўцу, які быў узведзены ў 2001 годзе, знаходзіцца практычна ў цэнтры сучаснай Цэнтральнай плошчы. Побач з ім знаходзіцца былы купецкі дом, справа – клуб, злева – былы райкам.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму