Свята-Успенскі сабор у Рэчыцы – праваслаўны храм ХІХ стагоддзя. Пабудаваны ў псеўдарускім стылі.
У часы Вялікага Княства Літоўскага драўляная Свята-Успенскай царква належала грэка-католікам. У першай трэці ХІХ стагоддзя храм быў перададзены праваслаўным. Будаўніцтва будучага Свята-Успенскай сабора пачалося ў 1842 годзе. Аднак праз год званіца пры ім нечакана абрынулася і пашкодзіла асноўны будынак сабора. Больш за 20 год храм заставаўся ў зруйнаваным стане. Толькі ў 1864 годзе будоўля аднавілася. Свята-Успенскі сабор у якасці культавай пабудовы праіснаваў толькі 62 гады. У адпаведнасці з антырэлігійнай палітыкай савецкага ўраду храм быў ператвораны ў Дом культуры. Але праз 30 год ім перасталі карыстацца, і будынак прыйшоў у заняпад. Новае жыццё Свята-Успенскага сабора пачалося толькі ў 2003 годзе, калі ў ім зноў пачалі праводзіць набажэнствы.
Дата публікацыі: 13.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму