Сядзіба Чапскіх


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Недалёка ад Дзяржынска, у вёсцы Станькава размясціўся сядзібна-паркавы комплекс. Гаспадарамі Станькава Чапскія сталі ў 1772 годзе. Эмерык Захарыя Мікалай Севярын Гутэн-Чапскі і яго сын Караль Ян Аляксандр заклалі прыгожы архітэктурна-ландшафтны ансамбль, пабудаваны ў раманскім стылі.

Сядзібна-паркавы комплекс графаў Чапскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя. Размешчаны ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна на раўнінным рэльефе (прамавугольны ўчастак каля 15 гектараў) са схілам у бок штучнага вадаёма, які абмяжоўвае яго з поўдня. З захаду мяжа праходзіць па галоўнай вуліцы вёскі. Комплекс уключаў палац, флігель, два жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, сядзібны парк. Захаваліся будынак флігеля, так званага «скарбца» (павільён-бібліятэка з рэдкай калекцыяй жывапісу і нумізматыкі), жылы дом, усходняя брама, альтанкі, некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Парк быў закладзены ў 1870-я гады, а сам паркавы комплекс фарміраваўся да пачатку XX стагоддзя.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў палацы размяшчалася школа, потым калонія для малалетніх злачынцаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны палац быў разбураны, а пасля вайны на яго месцы пабудавалі школу-інтэрнат, якая працуе і да гэтага дня.

Дата публікацыі: 05.10.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць