Раённы Дом культуры


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Сваю дзейнасць раённы Дом рамёстваў пачаў у 2013 годзе пры ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна". Тут вядзецца работа па захаванні, адраджэнні і папулярызацыі народных традыцыйных рамёстваў.

Сваю дзейнасць раённы Дом рамёстваў пачаў у 2013 годзе пры ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна". Тут вядзецца работа па захаванні, адраджэнні і папулярызацыі народных традыцыйных рамёстваў. Пры Доме рамёстваў працуюць дзіцячыя гурткі па саломапляценні, традыцыйным вышыванні і два клубныя фарміраванні: дарослае і дзіцячае.

На базе клубных устаноў раёна арганізавана дзейнасць 128 клубных фарміраванняў, з іх 67 дзіцячыя. У клубнай сістэме 4 калектывы аматарскай творчасці маюць найменне "Народны". Сярод іх народны ансамбль народнай песні "Крыніца", народны танцавальны калектыў "Бліскавіца", народны ансамбль народнай песні "Чапурушкі", народны фальклорны ансамбль "Вясковачкі".

Традыцыйна калектывы мастацкай самадзейнасці раёна прымаюць удзел у рэспубліканскіх і абласных фестывалях, святах, аглядах-конкурсах.

Дата публікацыі: 10.08.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць