Касцёл Святога Яна Паўла ІІ


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

15 мая 2015 года ў Баранавічах быў урачыста асвячоны і адкрыты новы каталіцкі касцёл. Ён стаў першым у Беларусі касцёлам, які назвалі імем святога Яна Паўла ІІ, кананізаванага 27 красавіка 2014 года.

15 мая 2015 года ў Баранавічах быў урачыста асвячоны і адкрыты новы каталіцкі касцёл. Ён стаў першым у Беларусі касцёлам, які назвалі імем святога Яна Паўла ІІ, кананізаванага 27 красавіка 2014 года. Пляцоўку пад будаўніцтва касцёла асвяцілі 31 траўня 2014 года. Такім чынам, невялікі храм змаглі пабудаваць усяго за год. Ён знаходзіцца ў мікрараёне Бароўкі, дзе актыўна працягваецца будаўніцтва шматпавярховых дамоў і аб'ектаў інфраструктуры.

Атрыманая пляцоўка была сельскагаспадарчай тэрыторыяй, таму падрыхтоўка дакументаў працягвалася каля двух гадоў. Нялёгкай была праца па фарміраванні парафіі: святары абыходзілі пакватэрна новабудоўлі і шукалі каталікоў, бо хацелі, каб новая святыня была пабудавана не толькі з цэглы, але і з чалавечых сэрцаў. Касцёл будавалі не толькі на ахвяраванні баранавіцкіх вернікаў: далучаліся вернікі з усёй дыяцэзіі і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Дата публікацыі: 26.02.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць