Востраў закаханых


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Баранавічы прэтэндуюць на званне аднаго з самых рамантычных гарадоў Беларусі. У значнай ступені гэта звязана з «Востравам закаханых» на Свяцілаўскім возеры.

Работы па стварэнні аб'екта «Вострава закаханых», аналагаў якому няма на Берасцейшчыне, пачаліся яшчэ ў 2008 годзе і скончыліся да Дня святога Валянціна – 14 лютага 2009 года. На невялікім участку зямлі (плошча вострава складае прыкладна 80 квадратных метраў) з'явілася прыгожая альтанка і два «Дрэвы кахання», якія адлілі з металу мясцовыя мастакі. Трапіць на «Востраў закаханых» можна па спецыяльна збудаваным мосце. У дзень адкрыцця першымі наведвальнікамі рамантычнага месца сталі чатыры пары маладых. Разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і гараджанамі яны прынялі ўдзел у адкрыцці «Вострава». Кожнай пары падарылі замочкі кахання і вернасці, выкананыя ў выглядзе двух сэрцаў, змацаваных дужкай, якія сімвалізуюць трываласць пачуццяў. Маладыя мужы і жонкі павесілі гэтыя замочкі на «Дрэвы кахання», а ключы кінулі ў палонку.

Сёння «Востраў закаханых» карыстаецца папулярнасцю не толькі ў маладых, а ва ўсіх жыхароў горада і турыстаў, якія па заслугах ацанілі маляўнічы куток роднага горада.

Дата публікацыі: 26.02.2023.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць