Гарадскі сквер у Астраўцы быў закладзены на пачатку 1960-х гадоў. У той час у цэнтры мястэчка было высаджана 500 дрэў.
Гарадскі сквер даўно стаў адным з самых папулярных месцаў у горадзе. Тут гуляюць бацькі з дзецьмі, прызначаюць спатканні закаханыя, любяць у цені дрэў адпачыць людзі сталага веку.
Сёння сквер упрыгожваюць скульптуры, якія былі створаны падчас пленэру ў 2008 годзе і падораны скульптарамі Астраўцу ў гонар 540-годдзя горада. Адной з самых любімых гараджанамі з'яўляецца скульптура “Дубочак” – выява хлопчыка, які сядзіць з галінкай дуба ў руках. Гэта галінка ў руках не выпадковая – менавіта дуб знаходзіцца на гербе горада як сімвал мудрасці і даўгалецця. Стварыў “Дубочак” скульптар Эдуард Астаф'еў, які з'яўляецца таксама аўтарам помніка Францішку Скарыне ў Празе. Другі элемент герба горада – стронга – таксама знайшла ўвасабленне ў скульптуры.
Усяго горад упрыгожваюць 10 скульптур, усталяваных як у скверы, так і на набярэжнай.
Дата публікацыі: 28.04.2022.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму