Помнік унікальнай літары беларускай мовы – літары "Ў" ("у нескладовае" або "у кароткае", 22-ая лiтара беларускага алфавіту).
Помнік літары “Ў” стаіць у пачатку праспекта Скарыны. Яго ўсталявалі ў верасні 2003 года ў час правядзення ў горадзе нацыянальнага свята – «Дня беларускага пісьменства». Аўтар помніка – Ігар Куржалаў. Помнік адліты на адным з полацкіх прадпрыемстваў. Помнік “Ў” – адзіны ў сваім родзе помнік у свеце. Гэтаму ёсць лагічнае тлумачэнне – акрамя беларускай, больш у аніводнай мове свету не сустракаецца такая літара. “Ў” – гэта ўнікальны, выключны сімвал беларускай мовы. Хоць помнік і прысвечаны толькі адной літары, па сутнасці гэта помнік адметнасці і самабытнасці культуры беларускага народа.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму