Музей гісторыі горада Гомеля


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/4f850e80-0b75-41f2-b160-5cd4f531fcdb.mp3

Музей гісторыі горада Гомеля быў створаны ў лютым 2009 года. Гэта навукова-асветніцкі цэнтр, які ажыццяўляе пошук, сістэматызацыю, навуковую апрацоўку інфармацыі па гісторыі Гомеля.

Музей размяшчаецца ў гістарычным будынку, які звязаны са шматлікімі падзеямі ў гісторыі горада. Гэта сядзіба была пабудавана ў 1820–1822 гадах у стылі ампір як адзін з дамоў у сістэме сядзібнага ансамбля графа Мікалая Румянцава. У архіўных дакументах будынак узгадваецца як "дом для летняга пражывання графа" або "Паляўнічая хатка".

У савецкі час у будынку размяшчаліся розныя дзяржаўныя арганізацыі. У часы незалежнасці правялі рэстаўрацыю будынка і перадалі яго на баланс Гомельскага абласнога краязнаўчага музея. У лютым 2002 года "Паляўнічаму доміку" як помніку архітэктуры надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 18 траўня 2009 года музей урачыста адкрылі. Цяпер у ім дзейнічаюць 3 пастаянныя экспазіцыі. У экспазіцыях "Гісторыя Гомеля са старажытнасці да пачатку ХХ стагоддзя" і "Прагулкі па старым Гомелі" прадстаўлена рэтраспектыва станаўлення горада. Наведвальнікі могуць пабачыць манеты часоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, дакументы, фатаграфіі, праекты будынкаў, творы, якія вызначаюць архітэктурнае аблічча Гомеля канца ХІХ – першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Шпацыруючы па імправізаваных вуліцах Гомеля, можна атрымаць уяўленне пра канфесійную прыналежнасць гамяльчан, патрапіць у вакзальны тлум, завітаць у фотаатэлье, бакалейную краму або на рынак.

Экспазіцыя "Інтэр'еры гарадской сядзібы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя" дазваляе сучаснаму гледачу наблізіцца да ўмоў жыцця і побыту гарадскіх сем'яў, адчуць атмасферу той эпохі. Запрашаем усіх наведаць музей.

Дата публікацыі: 12.11.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць