Помнік Ефрасінні Полацкай – беларускай асветніцы ХІІ стагоддзя.
Помнік усталяваны ў гістарычным цэнтры горада ў 2000 годзе. Аўтар – вядомы беларускі скульптар Уладзімір Голубеў. Вышыня скульптуры з пастаментам 3 метры 20 сантыметраў. Помнік быў адліты ў Мінску, частку грошай на выкананне скульптуры сабралі неабыякавыя да беларускай гісторыі людзі. Ефрасіння Полацкая была ўнучкай славутага полацкага князя Усяслава Полацкага. На асабістыя сродкі яна пабудавала дзве царквы ў Полацку, адкрыла манастыры. Пры іх былі вучэльні, бібліятэкі, скрыпторыі, майстэрні. Ефрасіння перапісвала і, верагодна, сама перакладала біблійныя кнігі. На яе замову ў 1161 годзе майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў крыж. Гэты крыж – шэдэўр злотніцтва часоў Сярэднявечча, знік падчас Другой сусветнай вайны. Знікненне крыжа з’яўляецца адной з самых вялікіх таямніц у гісторыі Беларусі. Падыйдзіце бліжэй да помніка. Так вы зможаце лепш разгледзець гэтую выяву крыжа.
Дата публікацыі: 12.06.2017.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму