Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” – адна з найпрыгажэйшых мясцін Беларусі.

Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” быў створаны ў жніўні 1995 года. Ядром стала Браслаўская група азёр. У склад парку ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёна са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча нацыянальнага парку складае 71,5 тысяч гектараў. З поўначы на поўдзень ён цягнецца на 56 кіламетраў. Каля 17 % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы складаюць 46 % плошчы.

У межах нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка адлюстраваныя ледніковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэў. Маляўнічасць мясцовых ландшафтаў абумоўлена прысутнасцю Браслаўскай грады.

Нацыянальны парк змяшчае шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя пахаванні, культавыя пабудовы.

На тэрыторыі парку налічваецца каля 500 відаў флоры, 20 відаў з якіх з'яўляюцца рэдкімі для Беларусі. Тут сустракаецца 189 відаў птушак, з іх 45 відаў адносіцца да рэдкіх і знікаючых. Сярод жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, вылучаюцца: барсук, рысь, буры мядзведзь, чорны бусел, шэры журавель, лебедзь-шыпун.

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» вядзецца навуковая дзейнасць, а таксама праца па ахове прыроды. Цэнтр нацыянальнага парку — горад Браслаў, дзе размешчана кіраўніцтва і навуковая база. Працоўны калектыў парку налічвае амаль 600 чалавек.

Дата публікацыі: 12.03.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць