Каталіцкі храм Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Верхнядзвінску з'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму.
Драўляны касцёл у Дрысе (сучасны Верхнядзвінск) быў пабудаваны ў 1734 годзе. Пасля надання Дрысе ў 1777 годзе статусу павятовага горада яго насельніцтва значна павялічылася, што ў тым ліку выклікала патрэбу ў больш прасторным каталіцкім храме. Цагляны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў пабудаваны ў цэнтры горада ў 1809 годзе. На плане горада 1838 года адзначаны паміж вуліцамі Дзвінскай, Маскоўскай і Новай. Побач з касцёлам у 1860 годзе была ўзведзена плябанія і флігель, капліца, стайня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. У 1899 годзе храм і плябанія моцна пацярпелі ад пажару, але былі адноўленыя. У савецкі час касцельны ансамбль быў разрабаваны і часткова разбураны. Ацалелыя будынкі выкарыстоўваліся ў гаспадарчых мэтах. У 1990 годзе касцёл быў вернуты парафіянам і адрэстаўрыраваны.
Дата публікацыі: 10.03.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму