Свята-Пакроўская царква знаходзіцца ў цэнтры горада, на штучным насыпным пагорку. Яна была пабудавана ў 1851 годзе з цэглы на дзяржаўныя сродкі.
Царква дзейнічала да 30-х гадоў ⅩⅩ стагоддзя. У 1936 годзе ў рэчышчы антырэлігійнай палітыкі савецкай улады храм быў закрыты і часткова разбураны – царкоўны купал быў знесены. У 1937 годзе быў арыштаваны камуністамі і расстраляны прыходскі святар Сяргей Садоўскі. Будынак царквы выкарыстоўваўся як складское памяшканне. У 1942 годзе нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адкрыць царкву і аднавіць набажэнствы. У 1952 годзе храм быў атынкаваны і пабелены. У 1990–1991 гадах быў праведзены яшчэ адзін рамонт храма: праведзена цэнтральнае ацяпленне, водаправод, сігналізацыя. У 1998 годзе была пабудавана асобная сучасная званіца. Пазней былі ўсталяваны новыя купалы і крыжы, вокны і дзверы. А ў 2014–2015 гадах была ўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Свята-Пакроўская царква – гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Дата публікацыі: 25.02.2021.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму