Дом-музей Адама Міцкевіча


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Бацькоўскі дом найслыннейшага славянскага паэта. Гэты будынак, як і славу паэта, не змаглі знішчыць ні час, ні людзі.

Тут, у самым цэнтры старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага, правёў свае дзіцячыя гады адзін з самых славутых паэтаў славянскага свету, вялікі патрыёт сваёй Айчыны – Адам Міцкевіч. 

Лёс Адама Міцкевіча быў нялёгкі і пакручасты. Падобны лёс меў і яго родны дом. Яшчэ ў 1804 годзе бацька Адама Мікалай Міцкевіч набыў у Навагрудку сядзібу. Спачатку збудаваў драўляны дом, а пазней, у 1807 годзе, і каменны.

У 1921 годзе, у адпаведнасці з умовамі Рыжскага міру, Навагрудак патрапіў у склад Польшчы. Польскія ўлады ў 1938 годзе адкрылі ў доме Адама Міцкевіча музей. Гэты музей працягваў працаваць і пасля таго, як Заходняя Беларусь на пачатку Другой сусветнай вайны была далучана на БССР. Падчас нямецкай акупацыі будынак быў разбураны. Толькі ў 1955 годзе ўлады БССР вырашылі адрадзіць музейную экспазіцыю. У 1989–1990 гадах сядзіба Міцкевіча была грунтоўна адрэстаўраваная паводле ўзору пачатку ХІХ стагоддзя. Былі пабудаваныя флігель, злучаны з асноўным будынкам падземным пераходам, свіран, калодзеж і альтанка. 

Дзеючая сёння экспазіцыя была адкрыта 25 мая 2001 года. Штогод Дом-музей Адама Міцкевіча наведвае каля 20 тысяч чалавек. Экскурсіі праводзяцца на беларускай, рускай, польскай, нямецкай і англійскай мовах.

Дата публікацыі: 23.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць