Урочышча Гай


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Урочышча Гай – гэта мемарыяльны комплекс у Баранавічах, прысвечаны памяці трох тысяч чэхаславацкіх грамадзян (у тым ліку адной тысячы габрэяў з гета Тэрэзіенштата), якія сталі ахвярамі нацысцкага тэрору падчас Другой сусветнай вайны.

Мемарыял «Урочышча Гай» узведзены на заходняй ускраіне Баранавіч у 1972 годзе (скульптар Майсей Альтшулер, архітэктары Мікалай Мілавідаў, Анатоль Марэніч, Адольф Макараў). 

На месцы, дзе стаяў кулямёт, з якога расстрэльвалі людзей у чэрвені 1942 года, устаноўлены цэнтральны манумент. Гэта дзве бетонныя пліты вышынёй 13 і 14 метраў, злучаныя аркай. Яны нагадваюць слупы агароджы канцлагера. Уверсе да іх прымацаваны бронзавы звон. Унізе знаходзіцца медны рэльеф з выявай мноства рук, узнятых і сціснутых у пратэсце, болі і адчаі. У комплекс уваходзяць дзве брацкія магілы, аб'яднаныя бетоннай плітой з надпісам-прысвячэннем, сімвалічны «Парог жыцця і смерці» – бетонны брус, пакладзены ўпоперак палявой дарогі, а таксама «Сцяна загінулых» з трох тысяч камянёў. На мемарыяльнай дошцы з выявамі цярновай галінкі змешчаны надпіс на рускай і чэшскай мовах: «Светлай памяці чэхаславацкіх братоў». 

Дата публікацыі: 18.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць