Царква Дабравешчання Святой Багародзіцы (праваслаўная)


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/139d410c-6d1b-4641-bf78-a551a1497f60.mp3

Царква Дабравешчання Святой Багародзіцы – помнік архітэктуры XII стагоддзя, размешчаны ў цэнтры горада на левым беразе Дзвіны.

Паводле легенды, Свята-Дабравешчанская царква была заснавана яшчэ ў ІХ стагоддзі княгіняй Вольгай. Але найбольш праўдападобна, што храм быў пабудаваны ў ХІІ стагоддзі.

У XIV стагоддзі пры вялікім князі літоўскім Альгердзе царкву перабудавалі з улікам мясцовай традыцыі полацкай архітэктурнай школы. З 1619 года храм належаў уніятам, якія перабудавалі яго ў стылі віленскага барока. У 1623 годзе ўніяцкі архіепіскап Язафат Кунцэвіч загадаў забяліць старажытныя фрэскі. У час вайны 1812 года царкву выкарыстоўвалі французы пад склад боезапасаў. У 1833 годзе храм адрамантавалі.

У другой палове ХІХ стагоддзя Свята-Дабравешчанскую царкву перабудавалі ў рэтраспектыўна-рускім стылі – знялі вежы-званіцы і ўзвялі купал. У 1944 годзе падчас баявых дзеянняў храм быў пашкоджаны. У 1961 годзе Свята-Дабравешчанскую царкву у адпаведнасці з распараджэннем улады ўзарвалі.

Царкву Дабравешчання Святой Багародзіцы аднавілі ў 1999 годзе паводле праекта архітэктара Генадзя Лаўрэцкага.

Дата публікацыі: 11.02.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць