Cпаса-Праабражэнская царква


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Храм з’яўляецца самым вялікім будынкам у Смаргоні.

Першапачаткова праваслаўная царква знаходзілася на вуліцы Скамарохавай і была ўзведзена з дрэва не пазней XVII стагоддзя. Мураваны храм быў пабудаваны толькі ў 1840 годзе. Перажыўшы пашкоджанні Першай і Другой сусветных войнаў, храм быў закрыты савецкімі ўладамі ў 1962 годзе. Аднак вернікі працягвалі прыходзіць пад сцены царквы і маліцца. Паколькі храм знаходзіўся насупраць райкама партыі, то савецкія ўлады вырашылі знесці царкву. Яна была зруйнавана напрыканцы 1960-х гадоў. Будынак царквы бурылі спецыяльным шарам пры дапамозе вежавага крана. На яе месцы быў разбіты сквер. 

Новы і адзіны на дадзены момант праваслаўны храм Смаргоні пачаў узводзіцца ў канцы 1980-х гадоў. Ён быў асвячоны ў 2009 годзе. Сабор можа змяшчаць каля 1,5 тысяч вернікаў адначасова і з’яўляецца самым вялікім будынкам горада. Ён знаходзіцца на ўзвышшы ля гарадскога сквера і праглядаецца з усіх бакоў горада. Архітэктура храма вырашана ў традыцыйных рысах праваслаўнага дойлідства і нагадвае абрысы папярэдняга храма. Вышыня храма – 40 метраў. У падземнай частцы знаходзіцца крыптавы храм. 

Дата публікацыі: 20.01.2021.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць