Палац Масальскіх


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/faccd43e-eead-4f8a-b251-d747558a5f5d.mp3

Палацавы комплекс Масальскіх быў пабудаваны ў першай палове XVIII стагоддзя. На сёння “камяніца Масальскіх” лічыцца самым велічным будынкам на Замкавай вуліцы.

Гродзенскі палацавы комплекс князёў Масальскіх некалі размяшчаўся на цяперашняй вуліцы Замкавай. Ён быў пабудаваны ў першай палове XVIII стагоддзя. Яго двухпавярховая архітэктурная кампазіцыя мела выгляд літары П. Ужо ў сярэдзіне XVIII стагоддзя Масальскія пабудавалі каля галоўнага палаца каменны дом – зменшаную копію асноўнага палаца, але з высокім чарапічным дахам – “камяніцу Масальскіх”. Па плане гэты будынак меў форму літары П. З паўночнага боку да яго прымыкала аднапавярховае памяшканне гаспадарчага прызначэння.

У 1899 годзе палац Масальскіх згарэў. Пажар прымусіў разабраць большую частку канструкцыі, з рэшткаў якой пабудавалі новы дом. Падчас Другой сусветнай вайны тут знаходзілася гета, пра што сведчыць мемарыяльная дошка на рагу будынка. У Гродзенскім гета нацысты знішчылі каля 29 тысяч чалавек.

Камяніцу Масальскіх рэканструявалі ў 1912 годзе. У міжваенны перыяд у ёй пабудавалі дах, дадалі трэці паверх. Пасля Другой сусветнай вайны над уваходам з'явіўся трохвугольны франтон і некалькі балконаў. З 1970-х гадоў і да цяперашняга часу тут размяшчаецца інтэрнат мясцовага Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Дата публікацыі: 24.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць