Палац віцэ-губернатара Максімовіча


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/653b723d-98c6-44a4-ae81-abc8891c14f5.mp3

Палац віцэ-губернатара Максімовіча – двухпавярховы будынак, узведзены гродзенскім віцэ-губернатарам у 1803 годзе ў стылі класіцызму.

Двухпавярховы будынак у стылі класіцызму быў пабудаваны Кандратам Максімовічам у 1803 годзе. Цэнтральная частка палаца вылучана чатырма калонамі і порцікам. Планіроўка паверхаў – калідорная, па баках размешчаны невялікія пакоі, у тарцах – залы.

У будынку падчас французка-расійскай вайны 1812 года знаходзіўся штаб Жэрома Банапарта, брата Напалеона. У 1827 годзе дом забралі ў казну, а пазней некаторы час сдавалі ў арэнду. Пасля выкарыстоўвалі для размяшчэння розных устаноў.

У перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы ў былым палацы размяшчаліся: сядзіба гродзенскага павятовага староства, гарадскі музей, ашчадная каса. З часу заканчэння Другой сусветнай вайны ў гэтым будынку знаходзіцца Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Дата публікацыі: 20.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць