Помнік кашталяну Давыду Гарадзенскаму размешчаны побач з гродзенскімі замкамі на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.
Князь Давыд Гарадзенскі – беларускі палкаводзец першай чвэрці XIV стагоддзя. Быў кашталянам гарадзенскага замка, праславіўся ў войнах з нямецкімі рыцарамі. Яго па-здраніцку забілі ў 1326 годзе і пахавалі ў Гродне.
Фундатарам помніка стаў заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс» Анатоль Карабач, таксама падтрымку аказала Гродзенская праваслаўная епархія. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар Сяргей Аганаў, чый праект прызналі найлепшым сярод трынаццаці. Помнік Давыду Гарадзенскаму ўрачыста адкрылі 1 чэрвеня 2018 года ў прысутнасці прадстаўнікоў гарадскіх улад і міністра культуры Беларусі.
Помнік складаецца з дзвюх частак: пастамента і самой скульптуры. Агульная вага – 16 тон, вышыня – 3,7 метра. Скульптура выканана са светла-шэрага башкірскага граніту. Помнік уяўляе сабой конную статую знакамітага беларускага палкаводца. У левай руцэ, прыціснуўшы да сэрца, князь трымае крыж Ефрасінні Полацкай, а ў правай – меч. Унізе – Гарадзенскі замак часоў Вялікага Княства Літоўскага. На тыльным баку – шчыт і Каложская царква, побач з якой, паводле легенды, Давыд Гарадзенскі пахаваны.
Дата публікацыі: 20.08.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму