Адным з найважнейшых гістарычных помнікаў Гродна з’яўляецца Стары замак, які знаходзіцца на вуліцы Замкавай. Размешчаны ён у маляўнічым месцы на беразе Нёмана.
Першыя ўпамінанні пра Стары замак датуюцца ХІ стагоддзем, калі з'явілася абарончае драўлянае збудаванне. Пасля пажару 1398 года вялікі князь Вітаўт на яго месцы загадаў узвесці гатычны пяцівежавы замак. У 1579 годзе па распараджэнні караля і вялікага князя Стэфана Баторыя замак перабудавалі ў рэнесансны палац і ён стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. У сярэдзіне XVII стагоддзя замак моцна пацярпеў ад расійскіх войск падчас вайны 1654–1667 гадоў. Аднак дзякуючы намаганням гарадзенскага старасты Крыштапа Жыгімонта Паца быў адбудаваны.
У 1708 годзе ў час Вялікай паўночнай вайны замак спалілі шведы, а ў 1729 годзе ў Старым замку прайшла чарговая рэканструкцыя.
У ХІХ стагоддзі, пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі, Стары замак ператварылі ў царскія казармы. Таксама тут размешчаліся гатэль, афіцэрскае казіно і ваенная бібліятэка. У 1924 годзе будынак Старога замка перадалі музею. Сёння таксама тут знаходзіцца шмат экспанатаў гісторыка-археалагічнага музея.
У 2015 годзе пачалі работы па рэканструкцыі будынка. Згодна з планам, замку павінны вярнуць гістарычнае аблічча, уласцівае будынку ў часы кіравання Стэфана Баторыя.
Дата публікацыі: 20.08.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму