Гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/f55cda8c-4f07-48e7-bb82-5e2e98290416.mp3

Гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны сабор быў пабудаваны ў памяць воінаў Гродзенскага гарнізона, якія загінулі ў час руска-японскай вайны 1904–1905 гадоў.

Будавалі храм-помнік ваенныя і грамадзянскія спецыялісты. Праект быў распрацаваны ў Інжынерным упраўленні Віленскай ваеннай акругі. Асвячэнне храма адбылося 30 верасня 1907 года.

Пасля 1921 года царква з гарнізоннай пераўтварылася ў кафедральны сабор. Падчас Другой сусветнай вайны ва ўмовах нямецкай акупацыі набажэнствы ў саборы ў працоўныя дні былі забаронены, а ў нядзелю яны павінны былі сканчвацца не пазней 20-й гадзіны. Аднак епіскап Венядзікт (Бабкоўскі) дабіўся дазволу на правядзенне штодзённых службаў. Пасля вайны савецкая ўлада ў рэчышчы антырэлігійнай палітыкі забараніла хрэсны ход і ўрачыстыя набажэнствы падчас рэлігійных святаў. У 1962 годзе забаранілі царкоўны звон. Аднак закрыць Свята-Пакроўскі сабор уладам так і не ўдалося, набажэнствы там праводзілі рэгулярна.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь была адноўлена Гродзенская епархія, скасаваная ў 1951 годзе, а Свята-Пакроўскі сабор зноў стаў кафедральным. Напярэдадні свайго стагоддзя сабор перажыў капітальны рамонт.

Свята-Пакроўскі сабор пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі, складаецца з трох нефаў. На галоўным фасадзе знаходзіцца 10-метровая 8-мі гранная званіца з макаўкай.

Дата публікацыі: 20.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць