«Лесвіца закаханых»


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/7a35c581-e58c-4b29-9188-2ee8e3d34a41.mp3

«Лесвіца закаханых» вядзе ад Новага замка да набярэжнай Нёмана. Яна з'явілася менш за 100 гадоў таму, але рэдкая экскурсія па славутасцях Гродна абыходзіцца без яе наведвання.

«Лесвіца закаханых» вядзе ад Новага замка да набярэжнай Нёмана. У старадаўнія часы тут быў проста спуск, драўляныя прыступкі, якія вялі да прыватнага маёнтка. Кожны год Нёман выходзіў з берагоў і падтапліваў жытло гараджан. І хоць замкі стаялі на ўзвышэнні, паводка іх таксама закранала. У 1926 годзе абрынулася частка даху Новага замка, а ў 1927 годзе прасела частка пляцу пад Старым замкам. Зважаючы на гэта, у 1928 годзе гарадзенскія ўлады вынеслі рашэнне аб пабудове бульвара. У працэсе пабудовы зносілі дамы, якія прымыкалі да замка. Будаўніцтва працягвалася шэсць гадоў: кожны год Нёман зноў і зноў выходзіў з берагоў, змываючы ўжо пабудаваныя ўчасткі. Нарэшце, будаўніцтва было скончана і ў 1934 годзе на бульвары запалілі ліхтары, а яго сапраўдным упрыгожаннем стала шырокая лесвіца.

Пасля Другой сусветнай вайны лесвіцу грунтоўна перабудавалі, але за савецкі час яна прыйшла ў заняпад. Новае жыццё «лесвіца закаханых» атрымала ў незалежнай Беларусі. У 2005 годзе гарадскія ўлады ўзяліся за яе рэканструкцыю.

Сваю назву «лесвіца закаханых» атрымала ад таго, што сюды любяць наведвацца гродзенскія маладажоны ў дзень вяселля.

Дата публікацыі: 20.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць