Пажарная вежа


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/5bb42d21-232b-4e9a-a3a3-80ee3c12306a.mp3

Вежа (каланча) пажарнага дэпо — гэта помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя.

Цагляная пажарная вежа (каланча) — гэта чатырохгранная са зрэзанымі гранямі шасціярусная пабудова з элементамі эклектыкі. У сярэдзіне вежы зроблена вінтавая лесвіца са 120 прыступкамі, якая пачынаецца на другім ярусе будынка. На самым версе размяшчаецца кругавая аглядная пляцоўка пад шатровым навесам, абнесеная ажурнай каванай агароджай.

Драўляны прататып вежы з'явіўся ў Гродне ў 1870 годзе. Аднак пажары 1885 і 1889 гадоў паказалі, што гэта вежа не давала поўнага агляду горада. Толькі ў 1902 годзе на ўчастку каралеўскіх стайняў пабудавалі 32-метровую каланчу, з якой за абстаноўкай у горадзе кругласутачна сачыў вартавы.

Падчас Другой сусветнай вайны пабудовы на пажарным двары былі значна пашкоджаны. Таму ў пасляваенны час частка будынка пажарнага дэпо была разбурана, а па тэрыторыі пажарнага двара прайшла вуліца. У 80-я гады XX стагоддзя на каланчы праводзілі рэстаўрацыйныя работы. У выніку ў дэкоры з'явіліся каваныя металічныя элементы і флюгер. Побач з вежай размяшчаецца дэпо. Вежа і дэпо злучаны з дапамогай аднапавярховага будынка, на якім на дадзены момант размяшчаецца фрэска з выявамі ратавальнікаў, якія апрануты ў форму розных стагоддзяў. У кастрычніку 2008 года быў заснаваны музей гісторыі пажарнай службы.

Дата публікацыі: 19.08.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць