Помнік стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы – Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу – знаходзіцца ў самым цэнтры Верхняга горада.
Скульптурная кампазіцыя, прысвечаная стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, знаходзіцца ў скверы каля Ратушы на плошчы Свабоды.
Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 3 верасня 2016 года ў скверы плошчы Свабоды. У XIX стагоддзі на гэтай плошчы, якая тады называлася Саборнай, размяшчаўся Мінскі гарадскі тэатр, дзе ў 1852 годзе адбылася прэм’ера оперы «Ідылія» Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Са сцэны ўпершыню загучала беларуская мова. Опера прысвечана перыяду гісторыі Беларусі, які надышоў пасля задушэння паўстання 1830 – 1831 гадоў, калі многія ўдзельнікі апынуліся за межамі краю. І калі дзеці вымушаных эмігрантаў вярталіся на Радзіму, яны спачатку не маглі знайсці сябе, але новыя знаёмствы і каханне дапамаглі ім стаць сваімі ў сваёй краіне.
Аўтары скульптуры – Леў і Сяргей Гумілеўскія. Іх творчую прапанову абралі па выніках конкурсу.
Дата публікацыі: 17.07.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму