Вежа з гадзіннікам


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

Вежа з гадзіннікам або Шчучынскі “Біг-Бэн” на плошчы Свабоды – гэта сімвал горада Шчучына.

На пачатку ХХ стагоддзя на цэнтральнай плошчы Шчучына, якая сёння называецца “плошча Свабоды”, была пабудавана цагляная капліца ў выглядзе вежы.

Яна павінна была абараняць горад, які быў пераважна драўлянай забудовы, ад пажараў. З цягам часу вежа струхлела. І ў 1960-х гадах было вырашана яе зруйнаваць.

У 2017 годзе на месцы былой вежы-капліцы з чырвонай цэглы была пабудавана вежа з гадзіннікам. Гараджане празвалі гэта збудаванне шчучынскім “Біг-Бэнам”. Новая вежа з гадзіннікам мае рысы класіцызму і ўпрыгожана флюгерам.

Дата публікацыі: 09.07.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць