Аптэка-музей


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/e271096a-08ae-4e13-be36-7df1621b83af.mp3

Аптэка знаходзілася ў гэтым доме на працягу ўсёй сваёй гісторыі і не зведала аніякіх сур'ёзных змен.

Аптэку пабудаваў у 20-х гадах 20 стагоддзя фармацэўт Станіслаў Лаеўскі. Ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці "правізар" і, хутчэй за ўсё, пасля атрымання дыплома адкрыў у Баранавічах уласную аптэку. Яго дзяжурная аптэка кругласутачна працавала на першым паверсе будынка. На другім паверсе пражываў сам Лаеўскі са сваёй сям'ёй. Аптэка вырабляла ўласныя лекі, якія пастаўляла таксама ў гарадскую бальніцу. Падчас Другой сусветнай вайны аптэка не спыняла работы. У 1946 годзе яна была нацыяналізаваная, а Лаеўскія вымушаныя былі выехаць у Польшчу. Сёння аптэка па вуліцы Тэльмана ў Баранавічах – адзіная аптэка Брэсцкай вобласці, якая мае экспазіцыю аптэчнай справы. Пры гэтым аднаўленні ўлічылі і тое, што раней многія натуральныя кампаненты лекаў гадаваліся на тэрыторыі аптэкі. Перад ёй быў разбіты сапраўдны аптэкарскі агарод, дзе вырошчваюць мяту, календулу і шмат іншых карысных лекавых траў.

Дата публікацыі: 12.06.2017.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць