Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла – новая адметнасць Івацэвічаў.
Будаўніцтва касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла пачалося ў 2000 годзе. Яно цягнулася шэсць гадоў. Нарэшце, 16 кастрычніка 2006 года новы каталіцкі храм быў асвячоны кардыналам Казімірам Свёнтакам.
З таго часу набажэнствы ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла адбываюцца штодзённа. А кожную нядзелю ў касцёле для дзетак школьнага ўзросту ладзяцца заняткі па вывучэнні катэхізіса.
Штогадова вернікі разам з пробашчам касцёла здзяйсняюць пілігрымкі, у тым ліку і пешкі.
У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла знаходзяцца рэліквіі папы Яна Паўла ІІ.
Дата публікацыі: 03.07.2020.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму