Разваліны павятовай бальніцы


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/

На беразе Дзвіны ў цэнтры Дзісны стаяць маляўнічыя разваліны. Гэта былая павятовая бальніца, пабудаваная ў пачатку ХХ стагоддзя.

На беразе Дзвіны ў цэнтры Дзісны знаходзяцца руіны павятовай бальніцы, якая была пабудавана ў 1902 годзе Бальніца мела тры аддзяленні і была разлічана на 100 ложкаў. Гэты будынак захоўваў сваё прызначэнне і ў часы Расійскай імперыі, і ў БССР. У перыяд нямецкай акупацыі ў будынку бальніцы знаходзіўся афіцэрскі шпіталь. У 1944 годзе падчас баёў за Дзісну драўляныя перакрыцці і дах будынка цалкам згарэлі. У 1958 годзе было вырашана аднавіць будынак бальніцы, аднак з-за ліквідацыі Дзісненскага раёна ўсе працы былі спынены. У пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя разбураны будынак хацелі перадаць царкве, аднак справа не была рэалізавана. Так і стаяць на беразе Дзвіны велічныя маляўнічыя руіны.

Дата публікацыі: 30.06.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць