Помнік Адаму Міцкевічу


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/d0dbf915-2f3d-41e2-baeb-04ff377c7129.mp3

Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску ўяўляе сабой трохметровую бронзавую скульптуру. Ён устаноўлены ў аднайменным скверы, які знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Нямігі і Раманаўскай Слабады.

Адам Міцкевіч – класік сусветнай літаратуры XIX стагоддзя. Вялікі паэт нарадзіўся ў Беларусі і вельмі любіў беларускую мову, хоць пісаў свае творы па-польску. Самы вядомы твор Адама Міцкевіча – «Пан Тадэвуш». Гэта нацыянальная эпапея стала энцыклапедыяй беларускага шляхецкага быту і літаратурным шэдэўрам.

Аўтарамі праекта помніка сталі скульптары Аляксандр Фінскі і Андрэй Заспіцкі, архітэктар – Георгій Фёдараў. Скульптура Адама Міцкевіча – гэта выява паэта, які пасля доўгіх вандраванняў вярнуўся на Радзіму.

Урачыстае адкрыццё помніка Адаму Міцкевічу адбылося ў 2003 годзе з удзелам афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Польшчы.

Дата публікацыі: 10.02.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць