Цэнтр сучасных мастацтваў


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/133f441a-303a-4a3e-8bcd-45a0ee0899b8.mp3

Цэнтр сучасных мастацтваў выступае адначасова месцам правядзення выстаў, а таксама арганізацыяй, якая аб’ядноўвае адукацыйную і даследчую дзейнасць.

Цэнтр сучасных мастацтваў (афіцыйная назва – Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Беларусі) знаходзіцца ў беларускай сталіцы на вуліцы Някрасава, 3.

Шмат гадоў у гэтым будынку размяшчаліся “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры”, якія дзейнічалі пры Беларускай акадэміі мастацтваў. Кіраўніком “Творчых акадэмічных майстэрняў” доўгі час быў вядомы беларускі жывапісец Міхаіл Савіцкі. Знаходзілася тут жа і майстэрня, дзе працаваў сам народны мастак. Шмат рэчаў, з якімі працаваў Савіцкі, захаваліся. Сёння тут можна ўбачыць творчы інструмент, з якім працаваў жывапісец, а таксама копіі яго работ і розныя фотаздымкі.

Пасля смерці Міхаіла Савіцкага Цэнтр працягнуў сваю дзейнасць, але страціў прыстаўку “акадэмічны”. Аднак, як і раней, Цэнтр уяўляе сабой месца ўвасаблення шматлікіх арт-праектаў, у тым ліку і эксперыментальных. Дэманструюцца тут работы, якія з’яўляюцца ўвасабленнем розных накірункаў і плыняў мастацтва сучаснасці. Дзейнічае пры Цэнтры і аспірантура, дзе адточваюць майстэрства маладыя мастакі і скульптары.

Дата публікацыі: 07.02.2020.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць