Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор


Other, krokapp.comhttps://krokapp.by/media/sound/b336cda8-ed93-4ef6-8958-4615c35ea0d6.mp3

Свята-Мікалаеўскі сабор – гэта праваслаўны храм на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Помнік архітэктуры руска-візантыйскага стылю.

Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор ў Брэсце быў пабудаваны ў 1856–1879 гадах паводле праекту архітэктара Давіда Грыма. Сродкі на ўзвядзенне храма збіралі афіцэры Брэсцкага гарнізона і вайсковае духавенства.

Свята-Мікалаеўскі сабор быў задуманы як архітэктурна-кампазіцыйны цэнтр Брэсткай крэпасці. Храм быў пабудаваны ў візантыйскім стылі, але меў прысадзістыя формы, бо павінен быў выконваць і абарончую функцыю. У 1906 годзе Свята-Мікалаеўскі гарнізонны сабор стаў галоўным вайсковым храмам расійскай Заходняй памежнай акругі.

У час Першай сусветнай вайны сабор пацярпеў ад снарадаў. Перад прыходам немцаў у 1915 годзе ў Расію былі вывезеныя званы. У 1919 годзе храм быў перароблены пад гарнізонны касцёл Святога Казіміра (паводле іншых звестак Святой Тройцы) паводле праекту архітэктара Юліяна Лісецкага. У 1928 годзе ён быў яшчэ раз перабудаваны, у выніку чаго набыў рысы касцёла аўгустынцаў, які некалі быў на гэтым месцы.

Пасля далучэння ў 1939 годзе Заходняй Беларусі да БССР і ўсталявання савецкай улады, сабор стаў выкарыстоўвацца як гарнізонны клуб. У ваенныя гады храм моцна пацярпеў. У 1972 годзе будынак быў закансерваваны і ўключаны ў мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць – герой”.

22 чэрвеня 1991 года ўпершыню за пасляваенны час тут адбылося ўрачыстае набажэнства. У 1994 годзе Свята-Мікалаеўскі сабор быў вернуты вернікам, пачаліся рэстаўрацыйныя працы і аднаўленне ўнутранага аздаблення храма. У 2004 годзе Свята-Мікалаеўскі сабор атрымаў у дар ад урада Украіны звон, з устаноўкай якога завяршылася аднаўленне яго знешняга аблічча.

Дата публікацыі: 10.07.2019.


Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму

Спампаваць Спампаваць