Сваім нацыянальным геніем Адама Міцкевіча лічаць тры народы – беларусы, палякі і літоўцы. Да 110-ых угодкаў з часу яго смерці, у 1965 годзе, у Брэсце быў усталяваны помнік славутаму паэту.
Будаўніцтва вуліцы, якая сёння носіць імя Адама Міцкевіча, пачалося пры жыцці славутага паэта, у 30-я гады ХІХ стагоддзя. У пачатку ХХ стагоддзя яна называлася Цаглянай і Дваранскай. Пасля 1921 года, калі Заходняя Беларусь была далучана да Польшчы, польскія ўлады перайменавалі вуліцу ў гонар Адама Міцкевіча. У часы Другой сусветнай вайны назву мянялі, аднак у пасляваенныя гады было вырашана зноў вярнуць вуліцы імя Адама Міцкевіча.
Працягласць вуліцы Адама Міцкевіча складае 1300 м. У скверы, які знаходзіцца на гэтай вуліцы, у 1965 годзе быў усталяваны ў ягоны гонар помнік.
Аўтарам скульптурнай кампазіцыі стаў скульптар-манументаліст Аляксей Шмакаў. Помнік уяўляе сабой бронзавы бюст на невысокім каменным пастаменце, на якім высечаныя гады жыцця паэта (1798–1855). Асновай выявы паслужылі партрэты Адама Міцкевіча, зробленыя ў сталыя гады.
Дата публікацыі: 20.06.2019.
Для зручнай навігацыі па славутасцях выкарыстайце БЯСПЛАТНУЮ мабільную праграму